можэ-б я вам памятку пакінуў: новае пакаленьне… Прысягнуў ты, дзіцятка, — дык дабудзь-жэ ты мне цяпер гэтакай вадзіцы, пашукай, прынясі, карэньчыкі мае бедные падлій…
— Добра, — кажу, — дзядулька, добра — будзь спакоен: дастану, прынясу — хіба згіну!..
Бег я, змарыўся, — ўжо і самаму піць зажадалася. Цямнець стала, а — вады як не відаць, так не відаць. Бачу: нейкая кабеціна — старэнькая, худзенькая прыгоршчамі зямлю носіць.
— Чы ня ведаеш, бабулька, дзе тут блізка вады дастаць? — пытаю.
— Хадзі за мной, сыночэк, пакажу табе цэлае возера.
Уцешыўся я. Пайшлі; па дарозе пытаю:
— Аткуль ты, бабулька, і як завешся?
— Тутэйшая, — кажа, — а завуся Праца, сынок, Праца.
Дзіўнае, думаю, прозьвішчэ. Прыйшлі да возера, — вялікае, што вокам не сцягнеш, і хоць вада мутная, брудная, — кінуўся я піць. Хлебануў раз — што гэта? Вада — не вада, хоць смак і знаны. Ага, ўспомніў я, як напрацуешся, ды пот ця-