Старонка:Вершы (Бандарына, Вішнеўская, Пфляўмбаўм, 1926).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

5

Толькі днём заістужыла неба,
Чуць прачнуўся зялёны ўсходу —
Прыхіліўшыся к дубу, пачула —
Стогн ледзь чутны пракраўся з кустоў,
Стогн прынудны паўзе аднекуль
І шавеліць палёсткі цішы.
Ня стрымацца душы чалавека,
Ня стрымацца жаночай душы.
Нахілілася — голас знаёмы.
Глянуць — кроў увесь твар заліла.
Але што гэта? Не… няма веры…
Гэта толькі мана.
Хіба гэткага я кахала?!
Ня дрыжы, ня пужайся Галя.
Толькі стрэльбы з пляча ня зьнімай…
— Ты мне вораг! ты вольнаму люду
Няволю, кайданы каваў.
Дык канай-жа, канай, рада буду, —
Толькі стане мацнейшай рука: