Старонка:Вершы (Падабед, 1926).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Міжвольна адчуваў шыр берагоў
Тады, а сёньня зразумела ўсё ўжо мне.
І плынь каханьня — пачуцьця майго
Паводкаю шумуе, горда ў даль імкне!

∗     ∗

За плугам сёньня йду лубкамі баразны
І думаю. Кладзецца стужкамі ральля,
Так — грузна будзе йсьці тут конь стальны,
І будзе адчуваць каханьне гартнае зямля…

|}