Старонка:Вершы (Падабед, 1926).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

Палі, прастор адзене ў сьнежна-ватны пух…
А захад будзе галасіць, як і галосіць.
І будзе на нагах змардованых зьвінець ланцуг,
Пакуль народ пакуту зносіць.

А захад будзе галасіць, як і галосіць,
Дубы і тыя будуць шалясьцець лісьцём інакш.
Калі, калі вось гэту восень
Заменіць маладая, сонцарусая вясна?!.

|}