Старонка:Вершы (Падабед, 1926).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная
∗     ∗

У сэрцы радасьць гімн вызвоньвае на струнах,
І вочы брызгаюць рашучасьцю стальной.
Глядзіш: сягоньня нівы —
Акіянам
Руні,
А ўчора — раны біў снарадамі тут бой.

Чуваць: стальнымі лёгкімі ўжо дыша горад.
Гудкі сьпяваюць песьню вольнага жыцьця,
А ўслухайся у нашых дзён шурпаты говар,
Што горда ў бор вякоў
Нясуць чырвоны
Сьцяг!

З іх кожны — волат, за плячамі з ношкай грузнай.
Шагае цьвёрда ў даль кудлаты галавач.
Ідзе шырокім шляхам,
Не па сьцежцы
Вузкай,
Вядзе мільёны край Савецкі будаваць.