Старонка:Вершы (Падабед, 1926).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

Мы знаем — заўюцца ня раз ‘шчэ дарогі.
І загінуць мільёны. Ніхто з іх ня лішні!..
Эх! змаганьне нам сілы патроіць,
І апошні мы раз на устоі націсьнем…

Сонца зойдзе і сонца таксама ўзойдзе.
Сінь затопіць малінная чырвань.
І народ цьвёрдым поступам пойдзе,
К новым далям шагаючы шырай!..

|}