Старонка:Вершы (Трус, 1925).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

З ПОЭМЫ „СІРАТА АЛЕСЯ“

… І сонца выплыла з атмелі,
Купае прозалаць у жыце,
Цалуе сінь…
А у пасьцелі
Алеся смуглая ляжыць.

На вуснах сьмех,
Іскрынкі — вочкі,
А на вуме?
А на вуме —
Алесь-рабочы.

І ў сэрцы кволае дзяўчыны
Ня арфы звонкая струна
Заводзіць песьню успамінаў —
То сон разгадвае яна.

Чаму!
Чаму ды на Купальле,
Як вечар чаркай піў расу,
Ты кветку дзіўную — купальле
Мне завіваў тады ў касу?

Алесь!
Чаму сваёю ласкай
Ты так мяне зачараваў,
Чаму шукаю шчасьця краску
І вяну,
вяну, як трава?