Старонка:Вершы (Трус, 1925).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Плакалі ветры ў дуброве параненай,
Плакалі ў лузе шаўковым.
Помніш, ты першае наша спатканьне?
Плакалі ветры ў дуброве.

Вольна кацілася песьня вясновая.
Ёй у грудзёх было цесна!..
Сьмела, свабодна да сьветлага, новага
Вольна кацілася песьня.

Плавалі ветры ў дуброве галосячы,
Плакаў і бор смуглабровы.
Помніш, ты наша спатканьне ў восень?
Плавалі ветры ў дуброве…