Старонка:Вершы (Трус, 1925).pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

Пакацілася сонца за горы,
Вечар ціхі на землю прылёг.
Патанулі у сьпевах прасторы,
Адгукнуліся песьні ў палёх,

Добра помню я гэтыя сьпевы,
Буду помніць цябе, сенажаць,
Як пракосамі з правай і з левай
Сьмела йдзе нястрыманая раць!

|}