Старонка:Вершы (Трус, 1925).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

ПАСЬЛЯ БУРЫ

Сьціхлі грымоты сярдзітыя,
Сэрца ня страшыць іх водгульле.
Дожджыкам буйным абмыты я
Сьмела вяслую ў прывольле.

Сонца з лазоравай высі
Поіць крамяныя гоні.
Вабіць: ідзі падзівіся! —
Што за раздольле сягоньня.

Бор старажытны, зруйнованы,
Вырваны імпатам буры,
Песьні складаюцца новыя
Тут па-над лесам панурым.

Тут, дзе раней бушавалі,
Посьвісты буры віхрыстай,
Сёньня бунтарскія хвалі
Поўняць мяне агнявіста.

Поўныя грудзі запалу,
Зірк абнімае бязьмежжа,
Мы спарахнелае палім,
І быльняговыя межы.