Ты плачаш, мой браце?.. Чаго!
Закуйся яшчэ у цярпеньнях,
Табе-ж нявыплакаць гора ўсяго,
Лепш вер у сваё вызваленьне.
Яно — вызваленьне — прыйдзе!
Ты выйдзеш з напевам бадзёрым…
І зьгінуць цярпеньні твае!
І воля грудзём тваім хворым!
Ты вер толькі, вер і цярпі, —
Устане худы і шчарнелы!
Ня плач, браце мой малады,
Грудзей не тамі набалелых!
1925 г.
|