Гэта старонка не была вычытаная
Упіваешся іх прыгоствам, а яны, як-бы дзяўчаты-русалкі, вабяць да сябе пагляд — у незразумелы прастор.
Загарэлася места… Як сьветлячкі, там і тут, бліжэй і далей задрыжэлі ваганёчкі…
Пырснула станцыйнае сьвятло над сылюэтамі дахаў… І здаецца — недзе далёка-далёка ёсьць прастор, заліты зьзяньнем, сьвятлом…
А тэнар пяе:
„Ты взойди, солнце красное“! |
І ў адказ яму адзін, другі, трэці голас:
„Солнце красное“! |
Нібы туды, у падвал, ніколі не сьвяціла сонца, што стуль бачыўся толькі кавалак халоднага неба, усеянага сьветлячкамі-зоркамі!..
Зьнекуль данасіліся п‘яныя гукі рояля: хтось іграў вальс Шопэна.
1925 г.