Старонка:Веснапесьні (1929).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

ЗА РАБОТАЙ.


Оооп! Падымай!
Ты! — дваццаць раз гаварыць?!
Тут, брат, глядзі — не зявай —
Тут, брат, работа кіпіць…
— Раз! Два!
— Натуж!
— Управа!
— Оооп!
— Ах, каб цябе паралюш!
Хлопцы, зафаіць дымок!..
Хтось „Выду-ль я“ зацягнуў, —
Клін прыпускае Ігнат:
— Што? захацелась бліноў?..

Кроква за кроквай ўстае…
Жвава работа кіпіць…
Жылістай, моцнай руцэ
Хочацца грош зарабіць…

1925 г.