ТРОЙКА.
Тройка, мая тройка, Імчыся, нясіся удаль! — Праз дарогі, поле На далёкі баль… Дзын—дзылін—дзылін…
Гэты баль далёкі На канцы зямлі; — Даль зьмяняе далі, Від лясоў — палі… Дзын—дзылін—дзылін…
Імчуся, імчуся далей Бяз трывогі дум… У грудзёх спакойна Ад бражджаньня „бум“. Дзын—дзылін—дзылін…
Тройка, мая тройка, Рэж бялявы сьнег І нясісь дарогай, І нясісь убег… Дзын—дзылін—дзылін
1925 г.