Мы прывыклі казаць: Новы год, прыдзі к намі!.. Хто нам можа што даць? — Мы! Ты сам!
Калі будзем мы спаць — Будзе лепей панам… Хто нам можа што даць? — Мы! Ты сам!
Нам ня трэба чакаць, Покі прыдзе хто к нам, Хто нам можа што даць — — Мы! Ты сам!
1925 г.