Старонка:Веснапесьні (1929).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

ШТРЫХ.

Мігае лямпа. Ноч маўчыць…
Бязьлісты, голы сад шуміць…
Гадзіньнік стукае цік… цік…
І аднатонны яго зык…
Цік—цік, цік—цік…

Сшыток раскрыты прада мной —
Імчыцца дум бясконцы рой…
Бязьлісты, голы сад шуміць…
Мігае лямпа… Ноч маўчыць…
Цік—цік, цік—цік…

1926 г.