Старонка:Веснапесьні (1929).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

ГЭЙ, ПРАСТОР!

Дальняя дарога,
Зьзяньня агняпас…
Гэй! лясы, разлогі, —
Я вітаю вас!
Клумак падарожны, —
Песьні і разгон!
Прэч, ланцуг вастрожны
І няволі сон!
Гэй, ты, даль бязьмежна!
Гэй, прастор, абшар…
Як ваш выгляд сьвежы, —
Як-бы песьні чар,
Або зык між цішы,
Які ледзь пачуць,
Што душу калыша,
Не дае заснуць…
Дальняя дарога,
Зьзяньня агняпас! —
Добры дзень, разлогі! —
Як люблю я вас!

1926 г.