ВЯСНА.
Кап… кап… кап… хлюпаціць вада… Сьвятлом электрыкі заліты тротуар… У кожнага вясёлы, ветлівы твар… Ужо вясна!
Разьбіла кайданы жыцьця — І першых, раньніх красак лёгкі пух Раскінула на места шэры брук… Ужо вясна!
Ўзышлі яны ў пастаці дня, — Настрою жыхароў і песьняў аб прасторы… І кожны хоча жыць! забыць аб горы! Ужо вясна!
1926 г.