У МАЙСКІ ВЕЧАР.
Майскі вечар… Мястовыя вуліцы Электрычнасьцю яркай залітыя… Ціха лісьцё да ваконьня туліцца, Быццам казкі шапоча забытыя…
Там на вуліцах рух нясьціхаючай Людзкай хвалі ля вокан, ля сьцен… Я хачу ухапіць, разважаючы, Яе рытму прысьпешнага сэнс.
1927 г.