З ЛЕТА.
Ну і дзень! як ясна ў вышыні… А даль якая, даль!.. Ў лугох даўно стаяць касцы, І, як жывая, зьвініць сталь… Вужакай ўецца, мкне каса, Пакос кладзецца ўрад; Навокал красак грамада, Навокал песень шмат…
1926 г.