Старонка:Веснапесьні (1929).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

СОН.

Я сьніў, што ўзьняўся над зямлёй
І шыбануў да зорнага прастору;
Асьветленая куля ймчалась прада мной
І нейкі гул ляцеў ка мне, як з мора…
Якісьці страх скаваў мне душу
І мучыла пытаньне мозг; куды
Зьліваўся ветру сьвіст у вушшу
Прачнуўся я… Сьмяялась сонца звышыні.

1927 г.