Я гляджу на сьвет вачыма паэта
І мой буйны верш зіхаціць вагнём…
І па ім ліецца, нібы водклік сьвета,
Радасьці і шчасьця нястрыманы тон.
Я пайду далёка, гой, за тое поле,
На сустрэчу новым, яркім, сьветлым днём,
І рой буйных песень аб шчасьлівай долі
Пырскне, разьліецца на грудзі палём.
1927 г.
|