Старонка:Веснапесьні (1929).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

∗               ∗

Сіняе, сіняе неба,
Хмарак кудравенькіх раць.
Радасьцю поўныя грудзі —
Я хачу вершы ствараць.
Зьнекуль, здалёк, у прасторы
Прагрыміць гулкі гул…
Зноў шумам места я хворы,
Быццам сомнабул,
Бачу я Вільні завулкі
У зьзяючых іскрах сьвятла…
Я часта рабіў там прагулкі,
Шукаючы сэнсу жыцьця.
Сьняцца мне бледныя твары
З адбіткам штодзенных клапот…
Газэтчыкі… крамы… тавары
І брудны рабочы капот.

1927 г.