Часамі ў душы маёй дзіўнай мэлёдыяй
Пышныя краскі цьвітуць…
Гэта час, калі ціхія-сумныя,
Свой адвечны праходзячы пуць
Зоры ў прасторную муць,
Таюць… плывуць…
Гэта час, калі журбою хворы я,
Калі сэрца так соладка тае
І, хапаючы згукі сусьветныя,
Чалавецтва усё абыймае…
І, як вечара фарбы ў маі,
Тае… тае…
1927 г.
|