Es ist eine alte Geschichte Doch blebt sie immer neu.
Над сінімі сьнягамі
Ў адсьвеце дальных зор —
Чароўна рэюць казкі,
Зьвініць скаваны бор…
І тчэ свае ўзоры
З замерзлых, чыстых сьлёз
Мяцелістай рукою
Магутны цар-мароз…
Хоць бор спавіты снамі
І на вазёрах — лёд…
Няўхопна пад іх маскай
Я чую… веснаход.
1927 г.
|