Старонка:Веснапесьні (1929).pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

∗               ∗

Вечар лашчыцца, быццам даль…
Вее вясеньняй сырасьцю,
Вагні… вагні… — іскрыцца вакзал —
Цем іх яшчэ вырасьціць…
Прамчаўся, сыплючы іскры, цягнік —
Пакінуў гудок на памяць,
З дымам прынёс пах лясоў і… зьнік,
Памкнуў зноў лясамі, палямі…
І сьніцца мне тысяча шумаў і рэх —
Вясковы лес сумуе…
Дзе казкі яго? лясуновы сьмех?
Ён бачыць сьмерць ліхую.
Вечар лашчыцца… Лёгкая сінь…
Над станцыяй сьвет разгараецца…
І, пяшчотна, як сон, на раздольле далін
Туман сінявокі спускаецца…

1927 г.