Старонка:Веснапесьні (1929).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

ПОЛЕ.

Вясна адраджэньня! Родныя скібы,
Залітыя сонцам, ізноў прада мной.
Вярнуўся мой брат — вецярок гутарлівы —
Цяпер мы запусьцімся ўдаль пуціной.
І вырвалісь песьні, што доўга хавалісь,
Зноў поўныя сонца, вясёлыя ў сьмех!
З душой, быццам сонечна-сьветлыя хвалі,
Гатовы ў дарогу я — сын бедных стрэх.
1927 г.