Старонка:Веснапесьні (1929).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

ХВІЛІНЫ СУМУ.

И печально до слез… (словы песьні, якую чуў вечарам у вастрозе).

Гэта сум — ня той заўсёдны —
Я „заўсёды“ — оптымісты,
Сум юнацкі, цёплы, чысты,
Калі сьлёзы хочуць пырснуць
З хворых, змучаных грудзей.
Ен палошча іх, як вецер
Беласьнежны цьвет яблоняў,
Грудзі сьпеўных, водных тоняў…
І ня верыцца тады мне
Ўбачыць сэрца у людзей.

1927 г.