Старонка:Веснапесьні (1929).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

∗               ∗

Родзяцца, творацца новыя дні,
Дні адраджэньня зямлі,
Гэткія яркія, быццам вагні,
А сьведкамі гэтага — мы.
Кіну я ўсё, насустрэчу пайду,
Расхрэстаю грудзі для бур!
Можа, загіну ў стыхіі — баю,
Але убачу лязур…
Сьветлыя, сонечна-сьветлыя дні
Бачу я творчай душой;
Гэткія яркія, быццам вагні,
З песьняй вясны маладой.

1927 г.