Старонка:Веснапесьні (1929).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

∗               ∗

Цэлую зімачку буду чакаць
Бураў вясеньніх… і толечкі зоркі
Усьміхнуцца вясною, пайду заклікаць
Вясну на сялянскія ўзгоркі…
Вылеплю жаўранка з песьняў-тварэньняў,
Кіну у неба і ён… зазьвініць,
Даль адгукнецца і шум прабуджэньня
Няўхопна здалёк даляціць…
П‘яна растануць ад сонца мяцеліцы,
Вёскі запахнуць квецьцем, вясною…
І ў песьнях маіх веснавіста расьпеніцца
Адзвон пераможнага бою…

1927 г.