У цэлі расселісь халодныя змрокі,
Праз краты спусьцілісь панурыя цені…
Думкі паплылі далёка, далёка —
(Вечар вясеньні прынёс лятуценьні).
Сьцішна маёвая ноч наступае,
Зоркі у небе ужо забялелі…
Думкі вітаюць у сонечным краі…
Цёмна у цэлі, ціха у цэлі.
1928 г.
|