Старонка:Веснапесьні (1929).pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

∗               ∗

На двары вастрожным бура,
Сьнежная завея…
І аб кратаваньне шыбы сьнег чарапаецца дзіка,
Нехта сьвішча… Нехта едзе… песьнямі шалее.
Што там?
Хто там? Што мне скажаш?
Сьнег дзярэ з жалеза лыка…
На двары ліхтар бязвольна б‘ецца, б‘ецца у адчаі,
Нібы пальцамі… шалёна бура б‘е ў падваконьні
А хтось едзе… песьні голасна сьпявае…
Сэрца быццам разумее, б‘ецца млосна і таёмна.

1928 г.