Чуеш музыку?
Агніста,
Руніста,
Веснавіста
Палымнее Адраджэньне.
Няма ў нас словаў,
Няма ў нас дум
У творчым захапленьні
Мы — вясеньні шум…
Крокі — маршавыя,
Грудзі — маладыя,
Песьні — баявыя.
Запалам, уздымам
Мы тчом Сягоньня.
Мы — шумныя буры,
Прыліў неўгамонны.
1928 г.
|