Старонка:Веснапесьні (1929).pdf/61

Гэта старонка не была вычытаная

∗               ∗

Плёскае, пеніць вазёрная роўня
Ў дрэме салодкай ківае чарот…
Імчымся на лодцы да далі чароўнай
Пад ціхія казкі гамонячых вод…
Істужкай сярэбранай востраў імгліцца.
Чуюцца сьмехі і плача гармонь…
О, старана! Сэрцу люба маліцца
Тваім безьбярэжжам, тваім берагом…

1928 г.