Праз сьнежную муць льлецца месяц-жаўток…
Серабрыста курыцца мяцеліца…
Ліпы ў садзе прыбраліся ў рызы-сьняжок.
Бель на вёску раўнінаю сьцелецца…
Да вясны… да вясны… вецер нудна пяе
І нясецца на поле завеям
Сэрца марыць аб сонечнай поўдня красе,
Хоча зьзяючай казкі вясеньняе.
1928 г.
|