Старонка:Веснапесьні (1929).pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

∗               ∗

Стамілася беднае сэрца ад суму…
Гляджу на завеяны двор…
Ўсё думае там празаічную думу
І ходзіць, вартуе дазор…
Чаго ён на вокны мае пазірае?
Ня ведае, пэўне, што я
Што-ноч з душнай цэлі сваёй уцякаю,
Жыву на прывольлі да дня…
Я мчуся стралою на родныя гоні,
Дзе сьцюжай скавана! зямля,
І слухаю доўга, ці лёд не зазвоніць
Ад першых павеваў цяпла…

1928 г.