У сшытку старым знайшоў я
Кветку, ссьмягшую даўно,
І вярнуць ёй захацеў я
З прагай нейкаю жыцьцё…
Яе лісткі ў вадзе размоклі,
ВАе, як я ні жадаў,
Кветка мне ня усьміхалась,
Як, бывала, паміж траў…
Мне здалось, што, калі кветка
У вадзе зноў расцьвіце,
Можа й сілы удалыя
Ізноў вернуцца ка мне…
1928 г.
|