Песьні, мае краскі, Холадна вам тут… Хочаце вы ласкі, А ня гэтых пут… Пачакайце трошкі — Расцьвіце наш сад, Калі людзі вёскі Выйдуць з сваіх хат… Гляне сонца з хмараў Бурнае вясны — О тады пажарам Загарыцесь вы…
1928 г.