Гляджу на літараў радкі,
Яшчэ пахнючыя друкарскім лоем,
Хачу з-пад роўнае ракі
Ўзьняць бурны непакой…
Спакойны, стройны літар лес —
Як мала, мала ў іх кіпучага вагня…
Мне сьняцца поўныя квяцьця,
Сьпеўныя вершы — бэз…
Цяпер, нам кажуць, век машын,
І песьні трубадураў зьменены варштатам,
Зьлілася песьня з сьпевам шын,
Ўрасла у колаў мах крылаты…