Старонка:Веснапесьні (1929).pdf/70

Гэта старонка не была вычытаная

∗               ∗

Ноч.
Паўноч, ліпа б‘е у вакно…
Зом… зом… зом…
Пашумела гальлём —
Замоўкла…
У песьні плёску кіпеўшы даўно
Настрой
Бяз імя — загалоўка.
На двары вецер зімнюю песьню завёў
Мяце пухам акацый… ліп…
На абшары скаваных палеў.
Звоніць з рэчкі — варонячы крык…
Ах, чаму, ах, чаму я тужу
Аб вясьняным сонцы, радасьці —
Хоць люблю, люблю смугу
І задуму зімовае цьмянасьці?..

1929 г.