ЛЕТА.
Я у песьні расьпяю, расьпяю Летні дожджык і пыл дарог… На імшары, на вёску, ральлю Парыць ціхі, гарачы уздох…
Заглядзеўся ў нябёсы вятрак, Пры дарозе задумаўся куст — Каля лесу, дзе зьзяе тракт, У сонцы мокнуць жнеяў хусткі…
Люба, люба расхрэстаць грудзі, Спатыкаць усё з шчырым прыветам І жадаць, каб у нейкім цудзе Задрамала на векі лета.
1929 г.