Ймгла акутала лог Ў ціхі, пяшчотны сон… Па палёх, па лугох Замірае гом. Ў сіні вечар пяе Соладка павоз… Добры вечар табе, Пазалоць бяроз!..
1929 г.