Гэта старонка не была вычытаная
Гэта тое магутнае, новае,
Гэта нашае моладзі твар.
Гэта нашае моладзі твар.
IV
А хто гэна?!.
Хто гэна?!.
Хто гэна
З творчым выразам гордых павек?
Гэта гра радзіла Бэтховэна, —
Гэта творца, герой, чалавек.
Гэта вера народаў і нацый,
Гэта промень зямлі і нябёс,
Гэта ён у сымфонію працы
Нячуваныя рытмы прынёс,
Гэта ён,
Гэта ён над сусьветам —
Новы сымболь імкненьня людзей,
Гэта — даль чалавецкае мэты, —
Рачаіснае сонца надзей.