Плачуць асеньнія клёны… Месяц лісты палічыў… Нехта знайшоў міліёны, Нехта душу загубіў…
Нам вось нічога ня трэба, Наша пры нас заўсягды… Дальш ад цнатлівага неба, — Дальш ад сьмяртэльнай бяды.
Сядзь, дарагая Галіна, Годзе, аб чым сумаваць… Шчасьце заўсёды — хвіліна, Шчасьце няможна губляць.
Нам не патрэбна багацьце, Клець і чужая павець… Будзем над горам сьмяяцца, — Праўдзе у вочы глядзець.