Гэта старонка не была вычытаная
Шмат гадоў пад месяцам манілі,
І цяпер ня скончылі маніць…
Дзе сямейны прымус завалілі,
Там патухлі дальнія агні.
Вось і я пад месяцам і дахам
Ня шукаю ціхіх берагоў…
Не хачу быць рэдкім кандыдатам
Несалоных райскіх пірагоў.
Верасень, 1928 г.
|}