СТЫХІЯ
Крышыла лёд, Крышыла скалы Аб нос бэтоннага быка… Выбацкіх будак прычандалы Сярдзіта зносіла рака.
Эй, хто там, Хто там несьвядома Надынаміціў дзікі стогн?! Не зараджай стыхію громам, — Стыхія мае свой закон!
Ярчэй ад сонечнае гуты, І халадней ад чорных пліт Яе закон усемагутны, — Яна і гром, І дынаміт.
На шчэпкі скрышыць у хвіліну Стыхія моцныя масты, Як грудзі тысячы ардынаў Крышталік шкла між пустаты.