НА МАГІЛУ ПАЎЛЮКА ТРУСА
Мо‘ ня ведаў ніхто, І краіна ня ведала Тэй хвіліны, Як вецер таполі нагнуў, Як адвечны закон Найвялікшай трагедыі Рыхтаваў табе дзесьці труну.
І ня чулі азёры твае многаводныя, Што апошнюю хвілю Гадзіньнік прабіў… Несьлі хмары кудысь Свае сьлёзы халодныя, І узрыды халоднай жальбы.
А сягоньня краіне Вось вестку трагічную Тэлеграф аб табе перадаў… Нават жорсткі бэтон Пад сырэны фабрычныя Над пясьнярскай труной зарыдаў.