Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/101

Гэта старонка не была вычытаная

ЦІ-Ж МНЕ СЁНЬНЯ ПЛАКАЦЬ…

I

Ў лузе вербалозы
Пахіліў мароз…
Ці-ж мне сёньня плакаць
Ў радасьці бяз сьлёз?!

Ці-ж мне над крыніцай
Журыцца ў бядзе? —
Калі песьня льлецца
Вольная з грудзей!