Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/104

Гэта старонка не была вычытаная

СКАЖЫ МНЕ, ЛЮБАЯ, СКАЖЫ…

Скажы мне, любая, скажы,
Нашто таіць ў душы дакоры?
Калі так ясна сьвецяць зоры,
Ня скардзься ім, а мне скажы,
Чаму вянкі ў тваёй душы
Так рана ў цьвецені завялі?!
Куды нясуць іх жыцьця хвалі,
Скажы мне, любая, скажы!..

1926 г.