Старонка:Ветры буйныя (1927).pdf/106

Гэта старонка не была вычытаная

ЦЯЧЭ РЭЧКА З-ПАД ЯВАРУ…

(З народнага)

Цячэ рэчка з-пад явару,
Ярам на даліну…
Пахіліла над вадою
тонкі стан каліна…

Пад калінаю дзяўчына
Чэша русу косу…
Праклінае сваё гора,
Сыпле буйны сьлёзы.

Сыпле росы залатыя,
Праклінае долю…
Ой, нявесела сасонцы,
Што расьце у полі!

Што расьце адна і гнецца,
Куды вецер хіліць…
Цяжка, цяжка адзінокай
Сваё гора выліць!..